Напэўна ўсё ведаюць, што ў Windows згарнуць усе вокны можна націскам на клавішы Win + D. У лінуксе ж, каб згарнуць усе вокны, трэба націснуць аж ctrl + alt + d. Гэта не занадта зручна, асабліва для тых, хто яшчэ толькі пераходзіць з вінды на лінукс.
Для таго, каб зрабіць згортванне вокнаў у linux націскам клавіш win + d, трэба перайсці ў налады вокнаў, выбраць ўкладку «Клавіятура», знайсці пункт «Паказаць працоўны стол», двойчы клікнуць па гэтым пункце і націснуць спалучэнне Win + D. Усё гатова. Цяпер вокны будуць згортвацца пры націску гэтага спалучэння клавіш.
Як вы ацэніце артыкул?
дзякуй!
А ці не прасцей выкарыстоўваць абразок?
Не, не прасцей.